Першы ў Беларусі музей нацыянальных культур адкрываецца сёння ў Іўі
Першы ў Беларусі музей нацыянальных культур адкрываецца сёння ў Іўі. Сталую экспазіцыю, прысвечаную розным нацыянальнасцям, яшчэ давядзецца стварыць.
А пакуль да Дня незалежнасці ў музеі адкрыюцца дзве экспазіцыі, прысвечаныя 65-годдзю вызвалення Беларусі.
Пазней тут мяркуецца абсталяваць чатыры залы. Першая з іх будзе прысвечана культуры беларусаў, палякаў і іншых славянскіх народаў, карэнных жыхароў Іўя. Другая зала распавядзе пра татарскую культуру, трэцяя — пра яўрэйскую.
Экспазіцыя чацвёртай залы іўеўскага музея будзе прысвечана гісторыі партызанскага руху.
БЕЛТА