Пешаход не дайшоў да мяжы з Літвой — яго збіў аўтамабіль (фота)
Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 13 студзеня ў Воранаўскім раёне.
55-гадовы мужчына ішоў па краі праезнай часткі трасы "М 11" у бок пункта пропуска "Беняконі" на беларуска-літоўскай мяжы. На сёмым кіламетры яго збіў Volkswagen Passat. Траўмы былі цяжкія і мужчына памёр. Вядома, што ў яго не было флікера на вопратцы.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, 39-гадовы кіроўца, жыхар Воранава, патлумачыў, што ўхіляўся ўправа ад сутыкнення з легкавіком, які выехаў з-за фуры на сустрэчную паласу для абгону.


Фота — gaigrodno.by