Пілот паветранага шару, які ўпаў пад Мінскам, асуджаны на 4 гады калоніі
На 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення асуджаны пілот паветранага шару, які 16 траўня ўпаў пад Мінскам.
Нагадаем, тады каля вёскі Сёмкава ў выніку аварыі загінулі муж і жонка, іх 8-гадовая дачка і пілот засталіся жывыя. Суд Мінскага раёна і Заслаўя прызнаў мужчыну вінаватым у парушэнні правілаў бяспекі руху альбо эксплуатацыі паветранага транспарту.
Пілот можа абскардзіць прысуд на працягу дзесяці дзён, адзначае "Інтэрфакс".