Пінчук атрымаў 8 год турмы за гераінавае начынне свайго аўто

Восем гадоў пазбаўлення волі ў турме ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыю маёмасці атрымаў аўтамабіліст з Пінску, які выпадкова знайшоў у сваім транспартным сродку тайнік з наркотыкамі, і яго сябра. У раённым цэнтры яны спрабавалі прадаць 150 грамаў гераіну, а ўжо 1 грам гэтага моцнадзейнага наркотыка паводле Крымінальнага кодэкса лічыцца вялікай колькасцю. Патрыманая іншамарка была ўвезеная ў Беларусь з Літвы 12 гадоў назад. За гэтыя гады ў машыны тройчы змяняліся ўладальнікі. Па дадзеных следства ніхто з іх не займаўся гандлем наркотыкамі. І не мае адносінаў да тайніка з гераінам.

Апошні ўладальнік машыны ўдакладніўшы, у мясцовых наркаманаў пра знойдзенае рэчыва і ўстанавіўшы, што гэта сапраўды гераін, прыступілі да пошуку пакупнікоў. На знаходцы планавалася зарабіць 10 тысяч долараў. Набыць наркотыў пажадаў супрацоўнік міліцыі. Пасля затрыманыя гаспадар аўто і яго сябар перакладвалі віну адзін на аднаго і сцвярджалі, што не ведалі пра змесціва пакунку.Аднак следства ўстанавіла адваротнае.

ОНТ