Пінчукоў прымусілі зняць грошы з банкаўскіх картак

На цэнтральнай плошчы Пінска на двух жыхароў горада напалі  невядомыя. Злаўмыснікі, пагражаючы паляўнічым нажом, адабралі мабільныя тэлефоны, прымусілі пацярпелых зняць грошы з банкаўскіх картак, паведамляе аддзел інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкаму. Следча-аператыўнай групай было высветлена, што разбойны напад здзейснілі аднагодкі пацярпелых. Адзін з іх быў раней асуджаны за незаконны зварот наркотыкаў. Злаўмыснікі затрыманыя, узбуджана крымінальная справа.