Пінская пракуратура патрабуе паказальнай лоўлі хабарнікаў

Пінскі пракурор незадаволены якасцю барацьбы міліцыянтаў з карупцыяй і  эканамічнай злачыннасцю. За сёлета міліцыя нікога не заспела на гарачым пры атрыманні хабару. Усе выпадкі хабарніцтва былі выяўленыя падчас расследавання іншых крымінальных справаў. На думку пракурора, гэта сведчыць пра слабую аператыўную інфармаванасць і нізкую якасць спецмерапрыемстваў. Гэта інфармацыя пададзеная ў гарвыканкам. Так што, магчыма, у хуткім часе ў Пінску пачнуцца сумнавядомыя “следчыя эксперыменты”, калі правахоўнікі правакуюць людзей на хабар.