“Пінскдрэў” атрымае крэдыт ад Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця
Упершыню ў Беларусі Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця вырашыў даць крэдыт прыватнаму дрэваапрацоўваючаму прадпрыемству. 15 мільёнаў долараў будуць накіраваныя на мадэрнізацыю вытворчасці мэблі. Атрымаўшы крэдыт, кіраўніцтва холдынгавай кампаніі “Пінскдрэў” пагадзілася выконваць правілы міжнароднага карпаратыўнага кіравання і аўдыт кампаніі па міжнародных стандартах.
На прыкладзе працы з пінчукамі спецыялісты ЕБРР будуць рабіць прапановы да супрацы іншым прадпрыемствам Беларусі.
На прыкладзе працы з пінчукамі спецыялісты ЕБРР будуць рабіць прапановы да супрацы іншым прадпрыемствам Беларусі.