Пінскі аўтобусны парк скасаваў маршруты па раёне з-за "нелегалаў"
Пінскі аўтапарк №3 адмяніў шэраг аўтобусных маршрутаў па Пінскім раёне. Найбольш з-за гэтага пацярпелі жыхары навакольных вёсак. Як правіла, гэта старыя людзі, якім цяпер цяжэй будзе дабрацца да гораду, да райвыканкаму і раённай бальніцы.
Кіраўніцтва аўтапарка вінаваціць нелегальных перавозчыкаў, якія дублююць найбольш выгадныя аўтобусныя маршруты. Да нядаўняга часу ў раёне быў зарэгістраваны толькі адзін прыватны аўтаперавозчык, ды і ў таго аўтобус канфіскавалі за парушэнне правілаў ліцэнзіі. А вось нелегалам улады не могуць даць рады і раяць сялянам ездзіць толькі на дзяржаўных аўтобусах.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск