Пінскія памежнікі патрулююць мяжу з Украінай на савецкім бранекатэры

Былы савецкі бронекатэр шмат гадоў стаяў закінуты ў затоцы Прыпяці. Цяпер яго аднавілі і адправілі служыць на мяжу, праўда, дэмантавалі цяжкае ўзбраенне.
Карабель прызначаны для вядзення баявых дзеянняў на рэках, цяпер кантралюе Столінскі і Пінскі ўчастак мяжы. Патрульнае судна стала пагрозай для дробных кантрабандыстаў, якія вязуць больш танныя тавары з Украіны.

Таксама, рачныя памежнікі ловяць сялян, якія перавозяць без пошліны сена і дровы. Цікава, што экіпаж карабля ў асноўным сабраны з былых савецкіх маракоў, якія з розных прычынаў адмовіліся служыць на расійскім флоце.

Таму, часам, на галовах беларускіх памежнікаў можна бачыць пілоткі з савецкай кукардай.