Пінскія ўлады не спяшаюцца зафарбоўваць нацысцкія графіці (фота)

Надпісы нацысцкага зместу зноў з’явіліся на плоце пінскага трыкатажнага прадпрыемства і сценах прылеглага да яго гаражнага кааператыву.  Пінчукі дзівяцца, што няма рэакцыі на такое яўнае парушэнне закону. Людзі памятаюць, што палітычныя лозунгі, напісаныя кірыліцай, зафарбоўваюцца вельмі аператыўна. Магчыма, адказныя асобы ня ведаюць англійскай мовы і лічбавай сімволікі нацыстаў. Аднак шматлікія выявы свастыкі ўсё тлумачыць даволі выяўна.


Дарэчы, у ліпені Еўрарадыё ўжо паведамляла пра аналагічны выпадак у Пінску. Тады нацысцкія графіці трымаліся на сценах некалькі тыдняў.


Нагадаем, што 14-88 кодавы лозунг белых нэанацыстаў. Лічба 14 – колькасць словаў у лозунгу прыдуманым ідэолагам неанацыстаў Дэвіда Лайна. А лічба “88” – закадаванае вітанне  "Heil Hitler!" (літара "Н" у лацінскім алфавіце стаіць восьмай).