Пінскія журналісты заклікаюць аднавіць лакальную недзяржаўную прэсу
Рэдактар пінскай незалежнай газеты “Мясцовы час” Віктар Ярашук вітае аднаўленне легальнага распаўсюду газет “Народная Воля” і “Наша Ніва”. Аднак ён лічыць, што трэба прыкладаць намаганні, каб аднавіць лакальную недзяржаўную прэсу. В.Ярашук: Безумоўна, гэта абнадзейвае, але засталіся мясцовыя газеты, якія неабходна падтрымаць. Напрыклад, газеце “Мясцовы Час” таксама забаранілі распаўсюд і падпіску, таму яна і спыніла выхад. А каб аднавіць выхад, патрэбны вялізныя сродкі. І я не думаю, што нехта з заснавальнікаў здольны аднавіць выхад газетаў наноў. Пінск, у якім жыве 130 тыс. чалавек, мае чатыры газеты, мясцовую FM-cтанцыю, два тэлеканалы. Аднак акрамя афіцыйнай “раёнкі”, гэта рэкламна–забаўляльныя праекты. З іх складана даведацца пра падзеі на Піншчыне ці ў краіне.
Нагадаем, “Мясцовы час” не выходзіць больш за год.
Нагадаем, “Мясцовы час” не выходзіць больш за год.