Пісьменніцу Джоан Роўлінг высачылі ў кавярні – яна піша дэтэктыў
Казачна багатая і суперпапулярная пісьменніца Джоан Роўлінг, аўтарка сямі кніг пра Гары Потэра, пачала пісаць дэтэктыў. Пра гэта заявілі брытанскай прэсе вядомы шатландскі аўтар дэтэктываў Ян
Рэнкін і яго жонка Міранда. Менавіта апошняя высачыла Роўлінг у адной
кавярні і бачыла, як яна нешта пісала.
Раней на сваім сайце Джоан Роўлінг абяцала прыхільнікам сваёй творчасці напісаць нешта, зусім не падобнае да “Гары Потэра”. Яна прызналася, што не спяшаецца, ёй прыемна “пасядзець у кавярні з ноўбукам, папісаць і атрымаць асалоду ад моманту”.
Аднак Роўлінг не прадбачыла, што патрапіць у кавярні пад пільную сочку пары Рэнкін.
РИА “Новости”