Плата за "камуналку" ў 2-пакаёвай кватэры ўзімку складзе каля 140 тыс.руб.

У Беларусі памер сярэдняй платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў двухпакаёвай кватэры з пачаткам ацяпляльнага сезону складзе каля 142 тыс.руб. Улетку яна сягала каля 93 тыс.руб.  Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Ліпень паведаміў, што аплата камунальных паслуг у аднапакаёвай кватэры ў ацяпляльны перыяд складзе прыблізна 95 тыс.руб. (улетку каля 61,9 тыс.руб.), у трохпакаёвай - 196,9 тыс.руб. (126,4 тыс.руб.)

Сёлета, як нагадвае БЕЛТА, тарыфы на аплату жыллёва-камунальных паслуг павялічваліся двойчы — з 1 студзеня і з 1 траўня.