"Поле цудаў" на Ждановічах часова перанясуць на іншую пляцоўку рынку
Гэтае пытанне зараз прапрацоўваецца.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніцу начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніну Емяльянаву.
Па яе словах, на пляцоўцы рынка ўжываных тавараў будзе праводзіцца рэканструкцыя. Там мяркуецца размясціць гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне. "Гандаль павінен адпавядаць санітарным нормам, дзейнаму заканадаўству", — кажа чыноўніца.
На час рэканструкцыі прадаўцам ужываных тавараў прапануюць уладкаваныя гандлёвыя месцы.
Нагадаем, што звесткі пра закрыццё "барахолкі" з'явіліся некалькі дзён таму. Паведамлялася, што "Поле цудаў" будзе закрытае з 2 снежня.
Фота — minsknews.by