Польшча захавала за сабой права правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе
Футбольным уладам Польшчы ўдалося пазбегнуць санкцый з боку ФІФА і ЎЕФА, якія маглі быць накладзеныя сёння ў сувязі з умяшаннем дзяржавы ў справы нацыянальнай федэрацыі.
Нагадаем, паводле ўльтыматуму ФІФА ранейшыя кіраўнікі Польскай федэрацыі футбола, адхіленыя ад працы арбітражным судом алімпійскага камітэта краіны, павінны былі вярнуцца на свае пасады сёння да 13:00 па беларускім часе.
У адваротным выпадку Польшча магла пазбавіцца права на правядзенне Euro-2012, а зборная краіны рызыкавала атрымаць тэхнічныя паражэнні ў адборачных матчах чэмпіянату свету-2010 супраць Чэхіі і Славакіі, запланаваных на 11 і 15 кастрычніка адпаведна.
Адстаўны прэзідэнт Польскай федэрацыі футбола Міхал Лісткевіч паведаміў, што яму і міністэрству спорту краіны ўдалося знайсці кампраміснае рашэнне.
"Прэсбол"