Польскі міністр культуры хоча дапамагчы ў рэстаўрацыі Нясвіжскага замка
Сёння ў Мінск з афіцыйным візітам прыбыў міністр культуры Польшчы Богдан Здраеўскі. Фактычная нагода візіту — 200-годдзе з дня нараджэння Фрэдэрыка Шапэна.
У Мінску адна з мастацкіх школ названая ў гонар славутага кампазітара. У яе будзе перададзены бюст Шапэна ХІХ стагоддзя, падараваны спадаром Здраеўскім Беларусі.
На прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы, на пытанне наконт рэстытуцыі нацыянальных каштоўнасцяў у Беларусь Здраеўскі адказаў, што такія рэчы не абмяркоўваліся. Бо гэта вельмі сур’ёзная праблема міжнароднага ўзроўню. І сіламі дзвюх краін яго не вырашыць. Беларускі міністр культуры Павел Латушка на пытанне журналістаў наконт вяртання палякам былых маёнткаў адказаў, што яны зараз знаходзяцца ва ўласнасці беларускай дзяржавы. Таму і аніякіх пытанняў пра вяртанне разглядацца не можа.
Гэтаксама падчас сустрэчы разглядалася пытанне супрацоўніцтва на ніве рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. Міністр Здраеўскі на сёння наведвае Нацыянальны мастацкі музей, Тэатр оперы і балета, Нясвіжскі замак. Ён зазначыў, што польская школа рэстаўратараў — адна з найлепшых у свеце. І выказаў спадзяванне, што нашы краіны здолеюць наладзіць супрацоўніцтва дзеля найлепшых вынікаў рэстаўрацыі агульнай беларуска-польскай спадчыны на прыкладзе Нясвіжскага замка.