Польскі звяз рэпрэсаваных судзіцца з Расіяй за кампенсацыю вязням ГУЛАГу
Польскі звяз рэпрэсаваных заявіў пра намеры падрыхтаваць пазоў супраць Расіі ў Страсбургскі суд па правах чалавека з патрабаваннем кампенсацыі польскім вязням савецкага ГУЛАГу. Прадстаўнікі Звязу адзначаюць, пасля пачатку Другой сусветнай вайны
савецкія ўлады гвалтам вывезлі ў Сібір мільён чалавек, цяпер у жывых
засталіся каля 60 тысяч. Яны атрымліваюць цяпер па 100 долараў
кампенсанцыі ад ураду Польшчы.
Нагадаем, што сярод дэпартаваных былі дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў з Заходняй Беларусі. У сакавіку 2005 года польскі сейм накіраваў расійскаму ўраду рэзалюцыю з патрабаваннем прызнаць генацыдам расстрэл НКВДыстамі польскіх афіцэраў каля вёскі Катынь у 1940-м.
Гэта была першая спроба падняць пытанне забітых у СССР палякаў, паведамляе газета “Новые Известия”.