Польскім журналістам пагражаюць 2 гады за артыкул пра Смаленскую катастрофу

Варшаўская акруговая пракуратура пачала крымінальную справу супраць журналістаў тыднёвіка Wprost за публікацыю матарыялаў следства па катастрофе прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам.
Журналісты незаконна атрымалі копіі матэрыялаў следства. Іх фрагменты былі зацытаваныя ў публікацыі без згоды пракурора, які вядзе справу, паведамілі ўкраінскаму інфармацыйнаму агенству УНІАН у прэс-службе варшаўскай пракуратуры. Паводле яе, публікацыі не пацвержаных матэрыялаў следства адмоўна ўплываюць на ход расследавання справы, дэзынфармуюць грамадства і могуць парушыць правы сваякоў ахвяраў катастрофы.

2 лістапада тыднёвік Wprost з спасылкай на матарыялы следства напісаў, што пракуратура старанна правярае, ці мог галоўнакамандуючы Вайскова-паветраных сіл Польшчы Анджэй Бласік кіраваць прэзідэнкім Ту-154 на момант яго пасадкі пад Смаленскам 10 красавіка.