Порнаактора асудзілі на пажыццёвае зняволенне за канібалізм (відэа)

Канадскі порнаактор Лука Маньёта асуджаны на пажыццёвае зняволенне за забойства і расчляненне свайго палюбоўніка — кітайскага студэнта Юн Ліна ў 2012 годзе.

Як перадае ВВС, злачынства ён зняў на відэа, а часткі цела забітага — разаслаў канадскім палітыкам.

Адвакаты канадца прасілі апраўдаць яго, спасылаючыся на яго псіхічнае нездароўе. Аднак суд прысяжных прызнаў Маньёту вінаватым у наўмысным забойстве.