Пра Абаму з Ціханоўскай, ЕС і “саступкі Пуціну” — эфір з Фрыдманам
На фоне Лукашэнкі, які не ведае, якім яшчэ вычварэнскім чынам дагадзіць Пуціну і прадэманстраваць сваю лаяльнасць, заявы кіраўніка Казахстана Такаева адносна прызнання “квазіўтварэнняў” пад назвай ЛДНР і так званай расійскай “спецаперацыі” выглядаюць дзёрзка, але годна. І становяцца сведчаннем таго, што Расія страчвае апошніх саюзнікаў.
Як заходнія палітыкі і прэса рэагуюць на пазіцыю Такаева і на чарговыя прэтэнзіі, што выказваюцца з боку Кіева? Ці дапаможа сустрэча Ціханоўскай і Абамы падтрымаць цікавасць да “беларускага пытання”? Ці сапраўды Захад спрабуе схіліць Зяленскага да саступак Пуціну? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман.