Прадстаўнік ІАЦ прызнаў, што ў Беларусі праходзіў неафіцыйны экзіт-пол
На прэс-канферэнцыі ў Маскве прагучала заява першага намесніка дырэктара інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі Аляксея Гусева, паведамляе "Салiдарнасць".
Як паведамляе інфармагенцтва REX, прадстаўнік ІАЦ згадаў аб экзіт-поле, які, па паведамленні шэрагу крыніц, на беларускіх прэзідэнцкіх выбарах праводзіла расійскае "Агенцтва эфектыўных камунікацый INSIDE". Паводле дадзеных гэтага даследавання, Аляксандр Лукашэнка набраў толькі 38% галасоў.
"У выніку разгляду мы высвятлілі, што ўзначальвае дадзеную арганізацыю нейкі спадар Панамароў. Тады, калі мы звязаліся, то атрымалі інфармацыю, што апублікаваныя вынікі экзіт-пола з'яўляюцца дыпломнай працай аднаго з іх супрацоўнікаў", — заявіў Аляксей Гусеў.
Дагэтуль беларускія ўлады наогул сцвярджалі, што экзіт-полы на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах праводзілі толькі тры арганізацыі: Беларускі камітэт моладзевых арганізацый, агенцтва Ecoom і кампанія "TNS-Украіна" (па замове тэлеканала ОНТ). Аднак зараз Гусеў дэ-факта прызнаў, што было яшчэ і даследаванне, якое праводзілася пад шыльдай INSIDE.