Прадстаўнікі МВФ вывучаюць перспектывы "вялікай" прыватызацыі ў Беларусі
Перспектывы продажу пакетаў акцый буйных беларускіх прадпрыемстваў разглядае Міжнародны валютны фонд. Дадзенае пытанне абмяркоўвалася падчас сустрэчы старшыні Дзяржмаёмасці Георгія Кузняцова з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Крысам Джарвісам і эканамістам місіі Шуанем Дзінгам.
Прадстаўнікоў валютнага фонда таксама цікавілі пытанні продажу акцый, якія належаць дзяржаве, механізма продажу аб'ектаў нерухомасці за адну базавую велічыню. "На ўсе пытанні былі дадзеныя падрабязныя адказы", - сцвярджае прадстаўнік Дзяржмаёмасці.
"Інтэрфакс" нагадвае, што прамежкавая місія МВФ будзе да 10 сакавіка вывучаць эканамічную сітуацыю ў Беларусі перад агляднай місіяй, якая плануе наведаць Мінск у красавіку. Гэта звязана з выдзяленнем Міжнародным валютным фондам нашай краіне крэдыта ў памеры 2,46 млрд долараў пад рэалізацыю праграмы рэформаў, разлічанай да 2010 года.
Першы транш у памеры 788 млн долараў Беларусь атрымала ў студзені, астатнія сродкі будуць пералічвацца з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўраду.