Пракуратура адмовілася пачынаць крымінальную справу па смерці Бябеніна

Пра гэта Еўрарадыё распавёў начальнік следчага аддзелу пракуратуры Мінскай вобласці Сяргей Гупаловіч:

Гупаловіч: “Мы прынялі рашэнне аб адмове пачынання крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Матэрыялы перададзеныя надзіральным пракурорам для вывучэння”.

Нагадаем, што абставіны смерці Алега Бябеніна вывучалі таксама эксперты АБСЕ. На падставе атрыманай інфармацыі яны прыйшлі да высновы, што прычынай смерці журналіста было самагубства. Аднак яго блізкія і сябры не вераць, што Алег Бябенін скончыў жыццё самагубствам.