Пракуратура хоча абмежаваць у абслугоўванні мабільныя з "чорнага рынку"
Генпракуратура патрабуе ўзмацніць працу па раскрыцці і прафілактыцы крадзяжоў мабільных тэлефонаў. За студзень — красавік 2008 года скрадзена 5.182 тэлефона. Са 103.082 здзейсненых летась крадзяжоў у 21.303 выпадках аб'ектам замаху злачынцаў станавіўся менавіта мабільны. Як паведамляецца ў прэс–рэлізе Генпракуратуры, асаблівая ўвага павінна надавацца ўстанаўленню паходжання тэлефонаў з аднолькавымі ідэнтыфікацыйнымі нумарамі (IMEI): такая блытаніна можа ўскосна сведчыць, што тэлефон мог быць выкрадзены і перапраграмаваны.
Генеральная пракуратура прапаноўвае ўвесці адказнасць за незаконнае перапраграмаванне мабільных тэлефонаў, разглядаючы яго як дапамогу ў перапродажы крадзенага.
Як гаворыцца ў прэс-рэлізе пракуратуры, людзі, якія набылі мабільнік на «чорным» рынку, «могуць апынуцца ў становішчы, калі ім адмовяць у прыняцці на абслугоўванне апаратаў, набытых не ў гандлёвай сетцы». Такім чынам мяркуецца перакрыць рынкі збыту "чорных тэлефонаў". Як гэтая схема будзе працаваць, пакуль не раскрываецца.
"Советская Белоруссия"