Пракуратура не ўстанавіла фактаў парушэння права на абарону затрыманых
Пракуратура Мінска не ўстанавіла фактаў парушэння права на абарону затрыманых па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Мінска Сяргей Барысенка ў вячэрнім эфіры праграмы "Панарама" Першага канала, паведамляе БелаПАН.
"Нормы Канстытуцыі і крымінальна-працэсуальнага закону ў поўнай меры выконваюцца. Усе затрыманыя асобы, падазроныя ва ўчыненні злачынства, забяспечаны адвакатамі, і якіх-небудзь парушэнняў працэсуальнага закону ў гэтым выпадку не дапушчана", — сказаў прадстаўнік пракуратуры Мінска.
Паводле яго слоў, у сувязі са скаргамі пракуратурай горада праведзена праверка, вывучаны матэрыялы крымінальнай справы. "Якіх-небудзь парушэнняў працэсуальнага заканадаўства органам крымінальнага праследавання не ўстаноўлена", — падкрэсліў Барысенка.
Нагадаем, з 29 снежня адвакаты экс-кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Мікалая Статкевіча, журналістак Ірыны Халіп, Наталлі Радзінай не могуць сустрэцца з падабароннымі.