Пракуратура пачала крымінальную справу па аварыі на Слуцкім мясакамбінаце
Пракуратура Мінскай вобласці пачала крымінальную справу з нагоды аварыі на мясакамбінаце ў Слуцку. Як інфармуе БЕЛТА, крымінальная справа пачатая 21 ліпеня па ч. 2 арт. 306 Крымінальнага кодэксу Беларусі (парушэнне правіл аховы працы). Нагадаем, што 18 ліпеня з трубаправода халадзільнай камеры выцекла каля 200 кг аміяку. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя гэтага рэчыва ў паветры была перавышаная ў некалькі соцень разоў.
У выніку аварыі загінула работніца прадпрыемства. Пацярпелі яшчэ чатыры чалавекі, тры з іх знаходзяцца ў стабільна цяжкім стане, адзін у вельмі цяжкім.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі стала няякаснае зварное злучэнне трубаправоду.