Пракуратура праводзіць праверку па факце самазабойства Яны Паляковай
Праверку па факце самазабойства Яны Паляковай праводзіць пракуратура Салігорскага раёна. Пра яе вынікі будуць праінфармаваныя сваякі. Тэрмін заканчэння праверкі не вызначаны.
Нагадаем, 36-гадовая праваабаронца Яна Палякова скончыла жыццё самагубствам уначы 7 сакавіка ў сваёй кватэры ў Салігорску. 3 сакавіка суд Салігорскага раёна прызнаў Палякову вінаватай у "заведама ілжывым даносе" на супрацоўніка міліцыі і асудзіў яе на 2,5 гады "хіміі".
Акрамя таго, паводле рашэння суда яна мусіла выплаціць супрацоўніку міліцыі 1 млн рублёў у якасці кампенсацыі за маральныя страты. Яна Палякова не лічыла сябе невінаватай, сцвярджаючы, што ўчастковы міліцыянт збіў яе.
Пахаванне Паляковай адбудзецца сёння ў Салігорску, інфармуе БелаПАН.