Пракуратура: Студэнт на ўроку фізкультуры памёр ад слабога сэрца
Пракуратура Заводскага раёна сталіцы адмовілася пачынаць крымінальную справу з нагоды смерці на ўроку фізкультуры студэнта Мінскага інстытута кіравання. Як нагадвае БелаПАН, трагедыя адбылася ўвечары 14 верасня. 20-гадоваму студэнту падчас бегу стала дрэнна, і ён сканаў. Пракуратура вырашыла не пачынаць справу ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Па звестках экспертызы, смерць наступіла ў выніку вострай сардэчна-сасудзіннай і лёгачнай недастатковасці, абумоўленай прыроджанымі заганамі развіцця сэрца і сасудаў.
На цяперашні час Міністэрства аховы здароўя высвятляе, чаму, нягледзячы на хваробу, студэнт не быў вызвалены ад фізічных нагрузак.
На цяперашні час Міністэрства аховы здароўя высвятляе, чаму, нягледзячы на хваробу, студэнт не быў вызвалены ад фізічных нагрузак.