Праўладны Саюз палякаў: Мы з Польшчай — у розных лагерах!
Сёння палякі Беларусі апынуліся па розныя бакі барыкадаў са сваёй гістарычнай Радзімай. Гэтак пракаментаваў раскол у арганізацыі і падтрымку польскімі ўладамі неафіцыйнага крыла Саюзу палякаў у Беларусі начальнік юрыдычнага аддзелу праўладнай часткі арганізацыі Эдуард Калоша
Заява прагучала ў час прэс-канферэнцыі афіцыйнага СПБ 5 лютага ў Мінску
Эдуард Калоша: “На сённяшні дзень паслы ды консулы — з аднаго боку. І, можа быць, нейкія палітыкі — з іншага боку. Гэта ўсяго толькі сведчанне геапалітыкі сённяшняй, а мы (Саюз палякаў у Беларусі — Еўрарадыё) — толькі вынікі гэтага стану геапалітыкі. Раней, прабачце мяне, мяжа была на Одры, а сёння ўжо мяжа — на Бугу. Сцяну пабудавалі далей — паміж двума светамі: Захадам і Ўсходам. Польшча была калісьці ва ўсходнім лагеры — ну, то было ўсё добра. Зараз яны туды — і вы самыя цудоўна бачыце, хто чыю палітыку, чый вектар займае”.
Таксама на прэс-канфэрэнцыі прагучала крыўда ў бок прадстаўнікоў польскай дыпмісіі ў Беларусі, якія ігнаруюць мерапрыемствы афіцыйнага Саюзу палякаў.
На здымку (злева направа): Алена Богдан, намесніца старшыні СПБ, Мечыслаў Лысы, намеснік старшыні, Часлаў Муліца, старшыня Мінскага гарадскога аддзела СПБ, Эдуард Калоша, начальнік юрыдычнага аддзела Саюзу палякаў
Здымак аўтара