Праваслаўная царква вярнула ў Гродна беларуса, які бамжаваў у Расіі
У Гродна вярнуўся мясцовы жыхар, які бамжаваў у Расіі. Гэтаму паспрыяла Камісія пры Епархіяльнай радзе Масквы, якая аплаціла яго праезд на радзіму. Падрабязнасці даведаўся наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
“Гродзенец Зміцер у свой час прыехаў у сталіцу Расіі на заробкі. Спачатку справы ішлі добра, але пасля фірму, дзе ён працаваў, зачынілі, дакументы ў беларуса скралі. Змітру давялося пабудаваць сабе ў Хворына, што пад Масквой, будан і там жыць.
Пасля атрыманага апёку ён трапіў у маскоўскі шпіталь. Там гродзенец і даведаўся, што хата пад Гроднам, дзе ён жыў з маці, згарэла, і зараз ён не мае даху над галавой”.
Супрацоўнікі камісіі пры Епархіяльнай радзе дамовіліся с гродзенскім упраўленнем сацыяльнай дапамогі, каб мужчыну паклалі на рэабілітацыю ў адзін з мясцовых шпіталёў. Далей яму давядзецца выжываць самастойна.