Прэм’еры Беларусі і Расіі сёння могуць абмеркаваць пытанне коштаў на газ

Сёння ў Маскве ў часе паседжання Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і расійскі прэм’ер Уладзімір Пуцін могуць абмеркаваць пытанне цаны на расійскі газ для Беларусі, паведамляе БелаПАН.  Цяперашні кантракт з “Газпрамам” заканчваецца ў 2010 годзе. Згодна з дакументам, ад 2011 года Беларусь павінна плаціць за газ па еўрапейскіх коштах з вылікам розніцы ў выдатках на транспарціроўку і 30% мыта.

Перайсці на рынкавыя кошты пры аплаце газа Масква і Мінск збіраліся разам ад 2011 года. Але ў сувязі з крызісам расійскае кіраўніцтва перанесла гэты тэрмін для сваіх прадпрыемстваў на 2014 год. Беларускі бок настойвае на тым, каб для яго таксама зрабілі такі перанос тэрмінаў.