Прэзентацыя дэбютнага альбома “Розавы закат” ад “РСП”. Фотарэпартаж
26 кастрычніка ў
клубе “Гудвін” было весела: гурт “Разбітае
сэрца пацана”, які характарызуе свой
стыль як транс-поп, прадставіў на суд
шырокай публікі свой дэбютны альбом Еўрарадыё адправілася
на прэзентацыю гэтай значнай у жыцці
гурта падзеі, фотаагляд з якой і прапануем
вашай увазе.
Распачыналі канцэрт гурты “Петля пристрастия” і “Ананімка”. Першыя “парвалі” залу занадта моцным гукам і выглядалі неяк падрайвавей за “Ананімку”. Адыгралі вельмі няблага. Але ж усё роўна – з выхадам на сцэну новага гурта пра іх ўжо забыліся. Нават калі вакальныя дадзеныя вакалісткі “Ананімкі” асабіста мяне неяк расчаравалі.
Разгарачаная публіка танчыла энергічна, у прадчуванні галоўнай падзеі вечару – выступу гурта “Разбітае сэрца пацана”.
Пакуль жа ж вакалісты “РСП” наладжваліся, на сцэне адбыўся конкурс ад кампаніі “Будзьма”, у межах якой праводзіўся канцэрт. Арганізатары разыгралі некалькі маек “Будзьма” сярод гледачоў. Публіка парадавала: хлопцы і дзяўчаты бойка адказвалі на пытанні і здзіўлялі веданнем канцэпцыі кампаніі.
Нарэшце, на сцэне з’явіліся яны – героі вечара - ўдзельнікі гурта “Разбітае сэрца пацана”. Зайгралі. І перасягнулі ўсе мае чаканні! Ну ве-е-е-е-ельмі пазітыўныя хлопцы і музыка ў іх адпаведная! Гралі ўпэўнена і бойка, па залі нават пракацілася хваля пытанняў: “А што, гурт мае вялікі вопыт выступаў? Так класна трымаюцца на сцэне, нібыта ўсё жыццё на ёй праводзяць!!” За пытаннямі рушылі ўслед і адказы: “Я чуў, што гэта вельмі сцёбны гурт, але не думаў, што яны ТАК “зажгут”!!!”
Зала “Гудвіна” была паўнюткай – у гардэробе нават на хапіла месцаў! А гэта сведчыць пра тое, што гурт ужо мае сваю аўдыторыю. На танцпляцы – шалёныя, энергічныя танцы. А са з’яўленнем на сцэне танцавальнага фрык-дуэта “ЭВМ” – і ўвогуле ўжо было немагчыма стаяць на месцы! Дзяўчаты “парвалі” залу, і гэта менавіта той выпадак, пра які кажуць: “На гэта ВАРТА паглядзець!!!” Бо словамі насамрэч не выкажаш.
Сярод фанатаў гурта ў залі былі заўважаныя і “зоркі” беларускага шоў-бізу. Мы накіраваліся да іх за за адчуваннямі ад убачанага і пачутага.
З намі падзяліўся думкамі Алесь Лютыч, лідэр гурта “Б:Н”:
“Упершыню пачуў гэты гурт, дзякуючы майму сябру Буззе (гітарыст IQ48). Ён даў мне паслухаць рознага музла, сярод якога і былі Пацаны. А тут з'явілася магчымасць пабываць і на іх выступе... Першая, акустычная, частка канцэрту мне не вельмі спадабалася . А вось другая як загучала!!! “РСП” гралі весела, кайфова і даволі прафесійна! Арганічна Пацаноў дапоўніў дуэт дзяўчат, якія дадавалі як музыцы, так і гледачам яшчэ больш хваляў пазітыву!!! Адзіны мінус ( які тычыцца гукарэжысёра) - амаль ня чутна было словаў. Але ж, прыхільнікі “РСП” спявалі палову песень разам з музыкамі! Увогуле даволі спадабалася! Шкада, што я быў за рулём і трэба было з’язджаць крыху раней за заканчэнне імпрэзы.”
Дадамо, што хлопцы з “Б:Н” спецыяльна прыехалі на канцэрт з Бярозы!
А вось, што кажа Багдан Арлоў, журналіст і крэатыўшчык (які, дарэчы, вельмі актыўна танчыў на працягу ўсяго выступу):
“АГОНЬ!!! Па-іншаму і не скажаш! Мора пазітыву, класная кампанія... Увогуле, 5+! Выдатны канцэрт, проста весялуха і трэш!”
Поўнае адчуванне, што адбылося нешта важнае. І, магчыма, мы гэта ўсвядомім не адразу, а з цягам часу. Што сказаць - да выпуску альбома “Разбітае сэрца пацана” адназначна дараслі!

Фота by Tarantino