Прыхільнікі Казуліна абскардзяць рашэнне партыйнага з'езда ў Мінюсце
Фракцыя "За ўнутрыпартыйную дэмакратыю" Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) плануе абскардзіць ў Міністэрстве юстыцыі рашэнне апошняга з'езда партыі. Адзін са стваральнікаў фракцыі Ігар Рынкевіч лічыць, што звяртацца з гэтай нагоды да кантрольна-рэвізійнай камісіі партыі няма сэнсу.
Нагадаем, пазачарговы з'езд БСДП (Г), які прайшоў у Мінску 3 жніўня, абраў старшынёй Анатоля Ляўковіча, які змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Казуліна. Апошні ўжо больш за два гады знаходзіцца ў турме і прызнаны арганізацыяй "Міжнародная амністыя" палітзняволеным.
Фракцыя "За ўнутрыпартыйную дэмакратыю", у якую ўваходзіць 130 чалавек, лічыць вынікі з'езда незаконнымі і заяўляе, што для яе старшынёй партыі па-ранейшаму з'яўляецца Аляксандр Казулін.
БелаПАН