Прынятыя папраўкі ў закон аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва Беларусі

Змены і дапаўненні ў закон "Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва" прыняла ў аўторак у другім чытанні Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Адзначаецца, што новы законапраект набывае асаблівую актуальнасць у сувязі з перспектывай будаўніцтва АЭС у нашай краіне. Прадугледжваецца стварэнне адзінай сістэмы дзяржаўнага кіравання ў справе ўліку і кантролю дозаў апраменьвання. Таксама вызначаецца парадак захоўвання радыяцыйных адходаў. Устанаўліваецца забарона на іх захоўванне ў водных аб'ектах, на тэрыторыях запаведнікаў, нацыянальных заказнікаў і помнікаў прыроды, інфармуе БЕЛТА.