Прынятыя прапановы грамадскасці наконт рэканструкцыі Мінскага замчышча
Грамадская назіральная камісія па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры прыняла прапанову Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў па карэкціроўцы праекта аднаўлення Мінскага замчышча ХІІ стагоддзя. Сярод падтрыманых прапановаў таварыства — карэкціроўка трасы валоў замчышча і яго планіроўкі, а таксама неабходнасць разгляду варыянтаў аднаўлення аб’ёмна-планіровачнай структуры Ніжняга і Мяснога рынкаў на сярэдзіну ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя са страчанай забудовай паміж гэтымі архітэктурнымі комплексамі.
Апроч таго, грамадскасць прапанавала аднавіць першы мінскі праваслаўны храм менавіта на яго захаваных аўтэнтычных падмурках. Разам з тым Таварыства аховы помнікаў пагадзілася з прапановай “Мінскпраекта” па аднаўленні драўлянай брамы на яе гістарычным месцы, перадае БелаПАН.