Прыватныя таксоўкі ў Віцебску сёння будуць вазіць ветэранаў бясплатна

На працягу ўсяго святочнага дня 9 траўня ветэраны і ўдзельнікі вайны змогуць ездзіць на таксоўках бясплатна. Такую паслугу для іх зрабіў віцебскі прыватны таксаматорны парк "Наталі", паведамляе БЕЛТА. На Дзень Перамогі ў Віцебску будзе шмат мерапрыемстваў для ветэранаў. Каб яны маглі паўсюль паспець, на дзяжурства выедуць больш за 30 аўтамабіляў.

Таксоўкі будуць падвозіць ганаровых пасажыраў ад дому на святочнае шэсце, а потым назад. Калі хтосьці з ветэранаў захоча наведаць сяброў або аднапалчан, пабываць на канцэртах або ўбачыць святочны салют, то паездка таксама будзе бясплатнай.