Пунтус: “Я не згаджуся заставацца галоўным трэнерам зборнай нават часова”
Пасля адстаўкі Юрыя Пунтуса ў чэрвені з пасады галоўнага трэнера Беларусі ўся
краіна гадае, хто будзе яго пераемнікам. Спачатку прызначанае на 7-га ліпеня,
паседжанне выканкаму федэрацыі ў
Брэсце было перанесена на 14-га. У суботу трэнера
зборнай па футболе выбіраць не будуць.
Меркавалася, што менавіта ў Брэсце будзе абвешчана імя новага трэнера зборнай. Аднак Сяргей Новыш, прэсавы сакратар федэрацыі футбола паведаміў Еўрарадыё, што такога пытання ў Брэсце ўздымацца не будзе.
Першы пункт парадку дня паседжання - разгляд адстаўкі галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса. Другі пункт - прызначэнне новага трэнера жаночай футбольнай зборнай. Далей нейкія гаспадарчыя пытанні. Гэта можа сведчыць пра тое, што Пунтус, магчыма, захавае сваю пасаду прынамсі да фінішу адборачнага цыклу. Але ж ён ужо знайшоў сабе працу ў трэнерскім штабе футбольнага клуба МТЗ-РІПО. Сам жа Юры Іосіфавіч паведаміў Еўрарадыё, што не згодзіцца выконваць абавязкі трэнера нават да заканчэння адборачнага цыклу:
Пунтус: “Не, не згаджуся. Я падаў заяву аб адстаўцы і чакаю яе прыняцця”.
Былы галоўны трэнер Беларусі ўпэўнены, што ўзначаліць зборную павінен беларускі спецыяліст:
Пунтус: “Я заўсёды выказваўся, што зборную павінен узначаліць хтосьці з нашых… Але ж гэта не ёсць упэўненасць, што гэтую справу не адолее іншаземец”.
Інтэрнэт-версія газеты “Прессбол” праводзіць апытанне сярод беларускіх заўзятараў, хто б мог стаць трэнерам зборнай па футболе. Сярод розных кандыдатур перамагае расійскі спецыяліст, былы галоўны трэнер зборнай Расіі Юрый Сёмін. Яго гадавы ганарар складае 700 тысяч долараў. На другім месцы беларускі трэнер Анатоль Байдачны з гадавым заробкам у 110 тысяч. На трэцім - галандзец Гуус Хідзінк, які цяпер трэніруе зборную Расіі. Аднак наўрад ці беларуская федэрацыя футбола знойдзе 2 мільёны 600 тысяч долараў.
Спадар Новыш сцвярджае, што ўсе імёны, якія зараз называюцца ў прэсе (чэх Петржэла – былы настаўнік піцерскага “Зеніта”, галандзец Хідзінк, Сёмін і Байдачны) – не больш як чуткі:
Новыш: “Сапраўды, спіс кандыдатур вельмі вялікі, але ж няма ніякай канкрэтыкі. Магу сказаць адно: тыя чуткі, якія кудысьці аднекуль праточваюцца, чуткамі і застануцца”.
Трэба зазначыць, што суботняе паседжанне будзе закрытым для журналістаў. Па словах прэс-сакратара, гэта пажаданне некаторых сябраў выканкаму. На іх думку, цяжка разглядаць працоўныя пытанні пад прыцэлам відэакамер і дыктафонаў.
Сяргей Новыш: "Паседжанне выканкаму, згодна з рэгламентам, не з’яўляецца публічным. У суботу прэса не запрашаецца, таму што ў парадку дня зашмат працоўных пытанняў, якія патрабуюць дэталёвага разгляду. Аднак гэта не азначае, што надалей на паседжанні выканкаму журналісты не будуць запрошаныя”.