П’яны беларус ганяў па Францыі на фуры з лёгкімі на загаранне рэчывамі

Французскія жандары затрымалі грамадзяніна Беларусі, які ў нецвярозым стане кіраваў вялікагрузным аўтамабілем з 22 тонамі лёгкіх на загаранне рэчываў.
Аб падазроным грузавіку, які “выпісваў” зігзагі на трасе каля горада Дзіжон, паведамілі ў паліцыю занепакоеныя кіроўцы. Паліцыянты неўзабаве спынілі фуру і праверылі кіроўцу на ўтрыманне алкаголю ў крыві.

Экспертыза паказала, што колькасць алкаголю ў затрыманага склала 2,3 грама на літр. Беларус прызнаўся, што раніцай на паркоўцы ў Бельгіі выпіў некалькі шклянак гарэлкі. Зараз ім зоймецца пракуратура Дзіжона.

РИА Новости