П'яны егер у нясвіжскіх лясах страляў у паляўнічых

Трагедыяй ледзь не скончылася паляванне для 5 паляўнічых пад Нясвіжам. Сабраўшыся папаляваць на статак дзікоў, яны звярнуліся ў мясцовую паляўнічую гаспадарку з просьбай даць ім для суправаджання егера, як таго патрабуе парадак палявання. Аднак пабачыўшы, што егер п'яны, паляўнічых суправаджаў дырэктар гаспадаркі.  П'яны егер так пакрыўдзіўся, што стаў разганяць статак дзікоў на машыне і страляць у іх з наразной зброі, так што ледзь не пазабіваў паляўнічых, што чакалі статак. Цудам ацалеўшы, паляўнічыя заявілі, што будуць скардзіцца.