П'яныя беларусы задушылі ў Падмаскоўі таксіста, якому не змаглі заплаціць

Двое п’яных беларусаў задушылі ў Падмаскоўі таксіста. Яны выклікалі таксі, каб даехаць з падмаскоўнага Зеленаграда ў расійскую сталіцу на святкаванне дня ВДВ.
Ужо па дарозе яны зразумелі, што ім няма чым заплаціць за праезд, задушылі кіроўцу, а цела схавалі ў прыдарожным лесе. Беларусаў затрымалі праз два дні, калі тыя вярталіся з Масквы на машыне забітага таксіста, інфармуе "Інтэрфакс".