П'яныя кіроўцы беларускага аўтобуса зладзілі экскурсію па Крыме (відэа)
У Еўпаторыі супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтобус з п'янымі кіроўцамі.
Інцыдэнт адбыўся 9 жніўня. Аўтобус прывёз турыстаў з Беларусі. Потым яго кіроўцы распілі алкаголь і паехалі пакатацца па горадзе, паведамляе сайт auto.investigator.org.ua.
Як патлумачылі самі кіроўцы супрацоўнікам ДАІ, яны выпілі паўлітра на дваіх і паехалі знаёміцца са славытумі мясцінамі горада. На кіроўцу, які быў за рулём, склалі пратакол за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення.
Аўтобус часова паставілі на штрафпляцоўку.