Раманчук наўмысна не начаваў дома, але зранку дасць прэс-канферэнцыю

Кандыдат ў прэзідэнты Яраслаў Раманчук не пайшоў начаваць дамоў, каб пазбегнуць арышту. Але па вяртанні з акцыі палітык правёў шэраг сустрэч і падрыхтаваў адмысловую заяву з нагоды жорсткага разгону акцыі пратэсту. Пра гэта ён расказаў Еўрарадыё.
Яраслаў Раманчук: “Хаты часова няма. Але вечарам і ноччу я сустрэўся з дыпламатамі і трэба будзе заўтра заяву зрабіць з нагоды ўсяго таго, што адбылося”.

На сустрэчу журналістаў Яраслаў Раманчук запрашае журналістаў а 8 раніцы ў памяшканне офіса Аб’яднанай грамадзянскай партыі па вуліцы В.Харужай, 22-1701.

Што тычыцца іншых планаў палітыка на заўтрашні дзень, то, кажа, яны ёсць, але агучваць іх зарана, бо сітуацыя можа змяніцца ў кожны момант.