Рамашэўска: Улады правяраюць, што можна рабіць, не псуючы адносіны з Захадам
Спробамі дыскрэдытаваць незалежных журналістаў беларускія ўлады “спраўджваюць глебу” ў адносінах з Еўрасаюзам, мяркуе дырэктарка тэлеканала "Белсат" Агнешка Рамашэўска. Нагадаем, журналіста Івана Шульгу затрымалі ў сераду за тое, што ён, па словах міліцыі, п’яны, ударыў аднаго з міліцыянтаў. У чацвер яго прывезлі ў суд Савецкага раёна. Агнешка Рамашэўска: “Улады правяраюць, як далёка могуць прасунуцца ў сваіх дзеяннях, не сапсаваўшы адносінаў з Захадам. Прынясе гэта нейкія наступствы ці не. Як журналістка і эксперт магу сказаць, што калі беларускія ўлады так сябе паводзяць, то яны або не атрымалі сігналаў ад ЕС, што так сябе паводзіць нельга, або гэтыя сігналы былі слабыя і ўлады Беларусі іх не зразумелі”.
На думку дырэктаркі тэлеканала "Белсат", Захад павінен давесці беларускім уладам, што ціск на незалежных журналістаў — гэта недазволены сродак. Да таго ж, такія акцыі ўсё больш зніжаюць аўтарытэт беларускіх уладаў сярод еўрапейскага грамадства. А еўрапейскія органы не могуць ігнараваць грамадскую думку.