Расія і Беларусь узгаднілі пастаўкі малака і мяса на 5 гадоў

Расія і Беларусь узгаднілі сумесны баланс вытворчасці і паставак малака і мяса на бліжэйшыя пяць гадоў. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксей Гардзееў падчас выязнога пасяджэння калегіі Мінсельгаса Расіі.
"Нам удалося на ўзроўні міністэрстваў падпісаць і зацвердзіць саюзным урадам баланс на бліжэйшыя пяць гадоў, дзе мы дакладна замацавалі аб'ёмы вытворчасці, узаменага экспарту-імпарту малочнай і мясной прадукцыі", - сказаў расійскі міністр.

РИА "Новости"