Расія лічыць, што Беларусь не пускае расійскія тавары на свой рынак
Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі накіравала ў адрас МЗС Беларусі ноту з пералікам мер, якія перашкаджаюць доступу расійскіх тавараў на беларускі рынак. У дакуменце, пра які паведамляе "Інтэрфакс", прыводзіцца пералік 23 прынятых у Беларусі мер. Так, расійскі бок лічыць, што замена кватавання ўвозу ў Беларусь тытуню, рыбы, морапрадуктаў і алкагольнай прадукцыі інстытутам спецімпарцёра эквівалентная колькаснаму абмежаванню і не адпавядае прынцыпам вольнага гандлю.
Той факт, што ўрад Беларусі даводзіць падведамным арганізацыям заданне па ўзроўні імпарту, Мінэканамразвіцця Расіі таксама расцэньвае як парушэнне дзейснага паміж Расеяй і Беларуссю рэжыму вольнага гандлю, які прадугледжвае вольны рух тавараў.
Мінэканамразвіцця лічыць, што расійскія вытворцы не маюць роўнага з беларускімі доступу да ўдзелу ў дзяржаўных закупах.