Расія ўзмоцніць кантроль за малочнай і мясной прадукцыяй з Беларусі

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) узмоцніць лабараторны кантроль за прадукцыяй 40 малочных і мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Такое паведамленне Рассельгаснагляду пераказвае БЕЛТА. У спіс прадпрыемстваў уключаныя Ваўкавыскае ААТ "Беллакт", Аршанскі малочны камбінат, ІПУПТ "Старфуд", ААТ "Бабушкина крынка", ААТ "Малочныя горкі", Стаўбцоўскі мясакамбінат, ЧПУП "Палескія сыры", СОАО "Белавежскія сыры", Бярозаўскі сыраварны камбінат, ААТ "Малочны свет", Ваўкавыскі мясакамбінат, птушкафабрыка "Аршанская", Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат, Бабруйскі мясакамбінат і іншыя прадпрыемствы.