Расія выдасць Беларусі кандыдата філасофскіх навук за крытыку Лукашэнкі?
Кандыдата філасофскіх навук Мікалая Пятроўскага вінавацяць у атрыманні са студэнтаў хабару ў 130 долараў. Расія можа выдаць яго Беларусі. Калегі Пятроўскага з Брэсцкага ўніверсітэту сцвярджаюць, што нагодай для арышту стала крытыка беларускага прэзідэнта. Пятроўскі дазволіў сабе рэзкую крытыку кіраўніка Беларусі пасля параду 9 траўня 2009 года, дзе той з'явіўся разам з малым сынам, апранутым у такую ж форму галоўнакамандуючага, інфармуе "Эхо Москвы".
Па звестках часопіса "The New Times", у Пятроўскага ёсць расійскі пашпарт, але расійскія міграцыйныя органы хочуць пазбавіць яго грамадзянства. Да той пары навукоўца нельга будзе выслаць.
Пятроўскі нарадзіўся ў Растоўскай вобласці, меў маскоўскую прапіску і не адмаўляўся ад расійскага грамадзянства. Аднак да 1993 года ён пражываў у Беларусі. У 1997-м яму давялося памяняць савецкі пашпарт на беларускі. У 2001-м ён атрымаў новы расійскі пашпарт, аднак дамовы паміж краінамі пра падвойнае грамадзянства няма.
З пачаткам навучальнага года Мікалай Пятроўскі павінен быў выкладаць у Маскоўскай адкрытай сацыяльнай акадэміі. У ВНУ кажуць, што ён хварэе і часова адсутнічае, але неўзабаве павінен пачаць працу.