Расія яшчэ не бачыла судовы пазоў Беларусі па мытах на нафтапрадукты

Расія пакуль не атрымлівала афіцыйнага апавяшчэння пра судовы пазоў Беларусі з нагоды мытных пошлінаў на нафтапрадукты. Пра гэта заявіў 8 красавіка кіраўнік Мінэнерга Расіі Сяргей Шматко. Як нагадвае РІА "Новости", Міністэрства юстыцыі Беларусі 25 сакавіка падало ў Эканамічны суд СНД пазоў супраць Расіі. Нагодай сталі мытныя пошліны на пастаўку расійскіх нафтапрадуктаў, уведзеныя з пачатку 2010 года. Беларускі бок перакананы, што ў сувязі з пачаткам дзеяння Мытнага саюза гэтыя пошліны незаконныя.