Расіяне ўжо ў наступным годзе змогуць галасаваць на выбарах з мабільнікаў
Расіяне змогуць галасаваць з дапамогай мабільных тэлефонаў ужо падчас выбараў у парламенты шэрагу расійскіх рэгіёнаў, прызначаныя на сакавік 2010 года, перадае БЕЛТА.
Разам з тым, па словах старшыні Цэнтравыбаркама суседняй краіны Ўладзіміра Чурава, адмаўляцца ад звыклых папяровых бюлетэняў пакуль не плануецца.
Як менавіта будзе праходзіць галасаванне з дапамогай мабільнікаў, не ўдакладняецца.
Тым не менш, у ЦВК Расіі сцвярджаюць, што сістэма ўжо адпрацаваная, уведзеная неабходная тэхніка, і цяпер адпрацоўваюцца юрыдычныя пытанні. А закон аб электронным галасаванні будзе прыняты расійскай Думай да канца гэтага года.