Расіянін хацеў аформіць у беларускага памежніка дакументы для 20 таджыкаў

За спробу даць хабар беларускія памежнікі затрымалі грамадзяніна Расіі. Здарэнне адбылося на беларуска-расійскай мяжы.  Расіяніну трэба было паставіць у пашпарты 20 таджыкаў адзнакі пра перасячэнне імі мяжы. Гэта дазволіла б гастарбайтэрам атрымаць дазвол на працу ў Расіі.

За гэтую паслугу афіцэру прапаноўвалі 13,5 тысяч расійскіх рублёў. Аднак беларус грошы не ўзяў. Расіянін з пашпартамі затрыманы, яму пагражае турэмнае зняволенне.

“Інтэрфакс”
паведамляе, што аналагічны выпадак здарыўся тыдзень таму на Гомельскім участку мяжы. Там фігуравала такая ж сума хабару і такая ж колькасць грамадзян Таджыкістана.